Два конкурсы на тры монахраматычныя анлайн-выставы для мастакоў у візуальных мастацтвах1⃣Міжн…

Два конкурсы на тры монахраматычныя анлайн-выставы для мастакоў у візуальных мастацтвах


1⃣Міжнародны конкурс для віртуальнай выставы «Канарэйка з’ела ката»
Прымаюцца ўсе формы #мастацтва, #скульптура, нават #тэксты і г.д.
Увага: праца павінна змяшчаць ТОЛЬКІ адценні жоўтага як асноўнага кампанента. Жоўты колер у якасці акцэнту таксама прымальны.
Ддл: 17 ліпеня.


2⃣#конкурс прац на паралельныя віртуальныя выставы «Амаль белае» і «Амаль чорнае» ад інтэрнэт-галерэі Artists Living Room.
Шукаюцца візуальныя творы, якія адлюстроўваюць самыя «светлыя» і «цёмныя» абставіны. Тэма паралельных экспазіцый, якія адбудуцца 5-20 жніўня, адкрытая для асэнсавання: арганізатары прадастаўляюць адкрыты досвед і мысленне як для творцаў, так і для гледачоў.
Усе продажы ідуць мастакам. #мастакі 18+ могуць выбраць удзел у адным з двух шоу з творамі ў двумерных відах мастатцтва і #відэа: #жывапіс, #малюнак, #фатаграфія, запісанае выкананне і г.д.
Ддл: 20 ліпеня.