Анлайн-інтэнсіў ад ProWomen By па маркетынгавай дыджытал-стратэгіі
Для каго: фрылансеры, якія працуюць з невялікімі бізнэсамі і прасоўваюць іх у інтэрнэце – ад SMM і налады рэкламы, да распрацоўкі маркетынгавай стратэгіі.
За месяц вы пачнеце глядзець на прасоўванне сістэмна і распрацуеце дыджытал-стратэгію для свайго кліента, зможаце павысіць кошт паслуг, а магчыма, і атрымаць новыя замовы.
У праграме 6 адукацыйных модуляў: • Стратэгія і старт працы з кліентам; • Мэтавая аўдыторыя; • Аналіз канкурэнтаў; • Прадукт і ўпакоўка; • KPI з пункту гледжання маркетынгу і продажаў; • Каналы прасоўвання і крэатыў.