«Прававая ініцыятыва» аб’явіла набор на новую адукацыйную праграму “Лабараторыя новай праваабароны”
На #курс запрашаюцца тыя, каму цікава: – паразмаўляць пра гісторыю праваабарончага руху напрыканцы існавання Савецкага Саюза і ў часы незалежнасці, у тым ліку ў апошнія гады, – зразумець ролю і місію праваабаронцаў, а таксама чым абарона правоў чалавека адрозніваецца ад іншых відаў актывізму, – знайсці задачы сваёй праваабарончай дзейнасці ва ўмовах вайны і крызісу, – падумаць пра ўласную бяспеку і бяспеку тых, з кім і для каго працуеш, – паразважаць аб дзейсных інструментах працы, іх мэтазгоднасці, эфектыўнасці і актуальнасці, – скласці свой план далейшай дзейнасці.