****
Ганна Палей, стваральніца культурніцка-адукацыйнай платформы «Першы крок» шукае працу і, у тым ліку, спрабуе новую для сябе ролю – прадстаўніцы ці менеджаркі індывідуальных творцаў.
Для каго: #музыкі, #фатографы, #мастакі, #дызайнеры ў пачатку свайго прафесійнага шляху.
«Я шмат гадоў працую з мастацкімі праектамі ў Беларусі. Асноўная аўдыторыя маіх праектаў была звязана с рэгіёнамі і творцамі, якія не заўсёды бачныя ў арт-тусоўцы, але ж тым не менш яны існуюць і заслугоўваюць увагі. Гэты пошук і пашырэнне прасторы бачнасці і пераўтварыўся ў жаданне паспрабаваць сябе як прадстаўніцы ці менеджаркі індывідуальна па запыце.»
Калі вам цікава, дашліце інфармацыю пра сябе (CV + партфоліа ў вольным фармаце) на palei.hanna[сабачка]gmail.com ці на +491774564137 (Telegram, WhatsApp).
Ёсць прамежкавы ддл для зваротнай сувязі – 1 жніўня 2022.
****
Ксенія Тырсікава – арт-менеджарка, куратарка, спецыялізуецца на #digital-фарматах выставак, стварае праекты ў метаверс.
Да Ксеніі можна звяртацца, калі трэба:
– арганізаваць выставу, віртуальную / метаверс /фізічную;
– пракансультаваць па вядзенні сацсетак, скласці кантэнт-план альбо партфоліа;
– правесці лекцыю па сучасным мастацтве;
– арганізаваць арт-тур для групы людзей.
Больш інфармацыі – тут.
Кантакт у Тэлеграм: @tyrsikova.
****
Калі вы шукаеце працу, інфармацыю, кантакты, важныя для культурніцкай / творчай працы, запрашаем публікаваць запыты самастойна – у кам’юніці-чаціку, які [UPD! УВАГА! ATTENTION!] мы перазапускаем тут: https://t.me/sekktor_chat.