Ідзе пяты месяц паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пяты месяц мы ваюем, і пяты месяц вы, нашы неймаверныя Данатары, дапамагаеце нам гэта рабіць больш якасна і паспяхова. Мы вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай за фінансавую дапамогу і маральную падтрымку. Калі чытаеш вашы допісы да данатаў, то разумееш, што наш Полк усё робіць правільна, што нас шмат па ўсім свеце і што з такой падтрымкай Перамога непазбежна. Дзякуючы Вам нашы ваяры маюць якасную амуніцыю, транспартныя сродкі, прылады сувязі, дроны і шмат іншага, што дапамагае нам паспяхова выконваць нашы баявыя задачы і захоўваць жыццё і здароўе нашых ваяроў.
З 24.02.2022 па 01.07.2022 з вашай дапамогай мы змаглі прыдбаць:
– амуніцыю (форму, каскі, тактычныя навушнікі, тактычныя акуляры, РПС, заплечнікі, тэрмабялізну, абутак, бронекамізэлькі і пліты да іх, каліматары і іншае);
– аптэчкі для ваяроў і парамедыкаў;
– прылады для сувязі (рацыі з гарнітурай, абсталяванне для процідзеяння прыгнечанню радыёсувязі, спадарожнікавыя камунікатары, паўэрбанкі, зарадныя кабелі, WiFi маршрутызатары, сонечныя батарэі і іншае абсталяванне);
– дроны;
– кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне для базы размяшчэння Палка, будаўніча-рамонтныя інструменты і інвентар і іншыя рэчы для гаспадарчыях патрэб Палка;
– транспарт.
Дзякуючы вам мы змаглі закрыць такія найважнейшыя патрэбы, як:
– рамонт машын: бягучы рамонт, дыягностыка і рамонт машын, планавы рамонт і абслугоўванне;
– дастаўка дабраахвотнікаў, якая ўключае ў сябе лагістыку, паліва, квіткі. Дарэчы, арганізацыя аднаго рэйса дастаўкі добраахвотнікаў у размяшчэнне Палка складае 2000-2500 долараў ЗША.
Такія справаздачы мы будзем рабіць штомесячна, каб вы маглі бачыць, наколькі карысна і неабходна Ваша дапамога, а мы маглі ў чарговы раз аддзячыць вам за яе.
Разам мы можам больш, Разам мы сіла, Разам мы набліжаем Перамогу Украіны і зробім Беларусь Вольнай.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!