Праект artivism&solidarity мае новы ўнутраны набор – на майстэрню па актывісцкім пісьме “Пішы, змяняй”
«Судовыя прамовы, вулічная паэзія, палітычная сатыра, антыўтопіі, у якіх мы даведваемся сучаснасць, site specific, надпісы на футболках – існуе велізарная колькасць вербальных жанраў, у якіх літаратура становіцца палітычным жэстам.»
У праграме Майстэрні: #анлайн-сустрэчы раз на тыдзень з 7 верасня па 12 кастрычніка; тэорыя актывісцкага пісьма і аналіз прыкладаў; праца над сваім праектам; кансультацыі, падтрымка і зносіны ў чаце.
Вынікам стане выстава прац на сайце і зін.
Куратарка: Дар’я Апахончыч — мастачка, пісьменніца, выкладчыца літаратуры і рускай мовы, суарганізатарка фестывалю сацыяльнага мастацтва “Рёбра Евы”, антымілітарысцкага фестывалю Baltic Glory, удзельнічала ў выданні зборнікаў фемінісцкай літаратуры.