Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту — гэта сацыяльны, адукацыйны праект для мінчан 60+ гадоў. Кожны год, дзякуючы валанцёрам, на курсах бясплатна навучаецца больш за 600 чалавек!
Старт навучальнага сезону-2022: 3 кастрычніка.
Фарматы: анлайн (Zoom) / афлайн.
Валанцёр/-ка можа праводзіць заняткі з кастрычніка па травень з замацаванай за ім/ёй групай (да 13 чалавек) або чытаць разавыя лекцыі, ладзіць майстар-класы, трэнінгі. Можна без досведу выкладання, але абавязкова з веданнем абранай тэмы.
Якія тэмы цікавяць студэнтаў/-к 60+?
• Замежныя мовы
• Беларуская мова, літаратура, культура
• Краязнаўства і сусветнае мастацтва, экскурсазнаўства
• Фоташоп і відэамантаж
• Аратарскае майстэрства
• Мода і стыль, узроставы макіяж, фотапазаванне
• Псіхалогія
• Лічбавая і мабільная фатаграфія
• Журналістыка (з падтрымкай куратара можна рабіць электронны зін).
Арганізатары прадастаўляюць:
• падтрымку кіраўніка навучальных напрамкаў;
• рэкамендацыі на месца вучобы/работы/стажыроўкі;
• афармленне практыкі (пры неабходнасці);
• сертыфікат валанцёра-выкладчыка;
• досвед працы і зносін з людзьмі старэйшага ўзросту;
• досвед выкладання (многім студэнтам дапамагло перад практыкай у школе);
• досвед распрацоўкі свайго курса або сацыяльнага праекта з удзелам пажылых людзей.
Графік і месца правядзення заняткаў абмяркоўваюцца індывідуальна.
Ддл: 3 кастрычніка.
Запоўніць анкету.