Для каго: беларускія #актывісты/-кі. Праграма скіраваная на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывіст(к)амі сваёй дзейнасці.
У якасці арганізацыі, якая прымае, можна разглядаць: ⁃ замежныя грамадскія арганізацыі з той жа сферы, што і ваша, ⁃ беларускія перамешчаныя (у т.л. часткова) арганізацыі.
Праграма кампенсуе выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.