#стыпендыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2022
Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства чарговы сезон прымае заяўкі на Праграму стыпендый для актывістаў грамадзянскай супольнасці з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Праграма вам пасуе, калі: ⁃ вам 18+ год; ⁃ вы працуеце на карысць грамадзянскай супольнасці, актывізму і грамадзянскаму лідэрству, альбо распрацоўваеце тэхналагічныя рашэнні для патрэб супольнасці; ⁃ вы добра валодаеце анг. мовай.
Важна: стыпендыі прысуджаюцца толькі асобным асобам, а не арганізацыям!
Прапануюцца 2 віды стыпендый: ⁃ па ўзаемадзеянні з грамадскасцю; ⁃ для развіцця лічбавага грамадства і тэхналагічнай працы з патрэбамі супольнасцяў.
Праграма дае: ⁃ падтрымку да 5000 EUR на праект; ⁃ спецыяльнае навучанне і коўчынг; ⁃ доступ да сеткавых магчымасцяў і магчымасць прасоўвання вас як лідэра/-кі грамадзянскай супольнасці.