Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з…

Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН

Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, сустрэнецца з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі.

19 верасня Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыма ў вайне супраць Украіны.

У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расіі ўсталяваць кантроль над краінай.

Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць наступныя крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю.

Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі…

Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, а таксама возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. 19 верасня ў 12:30 па Нью-Ёркскім часе Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня…