#вакансія ад OEEC: спецыяліст_ка па праграмнай дзейнасці на поўную занятасць з магчымасцю працаваць афлайн (#Грузія) або анлайн.
У сваёй працы OEEC арыентуецца на скразныя каштоўнасці: #правы_чалавека, гендэрную роўнасць, увагу да экалогіі, а таксама на палітыку недыскрымінацыі.
Абавязкі:
– Распрацоўка дакументаў, працэдур, неабходных для рэалізацыі праектаў;
– Правядзенне маніторынгу і ацэнкі праграмнай дзейнасці;
– Складанне тэхнічных заданняў спецыяліст_кам і эксперт_кам;
– Падрыхтоўка і рэалізацыя праграм анлайн-навучання;
– Распрацоўка канцэпцый навучальных праграм, праектаў, анлайн-курсаў;
– Удзел у планаванні бягучай дзейнасці і падрыхтоўцы справаздач;
– Правядзенне працоўных сустрэч, трэнінгаў, фасілітацыя мерапрыемстваў.
Ддл: 23 кастрычніка.
Падрабязней.