VisualcontainerTV стварыў спецыяльную анлайн-платформу для платнага прагляду відэаарта ў інтэрнэце. Вы можаце даслаць у PAY per VIEW свой эксперыментальны фільм, дакументальнае кіно, відэаарт, анімацыйныя фільмы, мастацкія запісы танца і перформансу.
Дасылаць можна не больш за 5 прац. Усе яны павінны быць арыгінальнымі аўтарскімі творамі.
Што дае ўдзел: – У канцы адбору VisualcontainerTV прапануе мастакам членства ў Асацыяцыі Visualcontainer ETS і «Эксклюзіўныя правы ў інтэрнэце».