RADAvisual 2.0 – новы#курс па візуальных навыках ад БНМС «РАДА»
Для каго: #актывісты, прадстаўнікі_цы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Калі: 26 лістапала – 17 снежня (4 заняткі па 3, 5 гадзіны).
Анлайн-праграма разлічана на тых, хто хоча пазнаёміцца з правіламі дызайну і базавымі навыкамі па яго стварэнні. Зручна, што анлайн-сустрэчы адбываюцца па выходных. Пасля праходжання адукацыйнага курса будзе магчымасць распрацаваць уласны візуальны міні-праект.
Вы даведаецеся: – як рабіць сторыс, на якія будуць рэакцыі – як адаптаваць кантэнт пад розныя сацсеткі – якія бываюць базавыя памылкі ў дызайне – як шрыфт уплывае на ўспрыманне інфармацыі.