Найбольш актуальна для тых, хто ў Грузіі. Batumi Modern Art Space адбірае заяўкі выставачных праектаў на 2022 год. Падацца могуць як і арганізацыі, так і фізічныя асобы, якія займаюцца сучасным мастацтвам. Патрэбна даслаць інфармацыю пра мастака і куратара, канцэпцыю, план дзеянняў і каштарыс. У заяўцы абавязкова павінны быць удзельнікі, якія маюць навыкі арганізацыі выстаў. Будуць адобраны 5 праектаў, працягласць кожнага – 1 месяц.
Максімальная сума на выставу не павінна перавышаць 1070 EUR (уключаючы ўсе падаткі).
У межах праекта могуць падтрымаць: – міжнародны пералёт/мясцовы праезд – пражыванне – невялікія вытворчыя выдаткі.
Ддл: 15 снежня 2022 года, 18.00 па грузінскім часе. Падаць заяўку.