Шукаюць добраахвотнікаў/-ніц, якія дапамогуць правесці фестываль у Берлінскай акадэміі мастацтваў з 1 па 5 лютага. Валанцёры атрымаюць бясплатны пропуск на мерапрыемствы і палепшаць свае арганізатарскія навыкі. Кандыдаты павінны быць гатовыя працаваць не менш за 12 гадзін падчас фестывальных дзён і да пачатку фестывалю. Валанцёрская дзейнасць заключаецца ў даглядзе за выставамі і мастацкай вытворчасцю, дапамозе на івэнтах.