Для каго:#творцы + #даследчыкі камандай у 3-5 чал. Калі: чэрвень – жнівень 2023.
Рэзідэнцыя ладзіцца ў вёсцы Шандалінэ, размешчанай на вышыні 2000 метраў. Запрашаюць міждысцыплінарную каманду мастакоў і даследчыкаў, каб пераасэнсаваць экалагічныя крызісы і звязаныя з імі сацыяльныя, эканамічныя і культурныя зрухі. Кожная каманда правядзе ад 9 да 12 тыдняў, вывучаючы даліну і працуючы над праектам.