Для каго: ЛГБТК-людзі. Калі: снежань-травень. Фармат: анлайн.
Квір арт-майстэрні 2.0 – мастацкая анлайн-праграма, якая складаецца з лекцый, воркшопаў, дыскусій з беларускімі мастакамі і мастачкамі. Сустрэчы будуць праходзіць у анлайн-рэжыме некалькі разоў на месяц па выхадных, з 11.00 да 15.00 з перапынкам. У сярэднім удзел у лабараторыі зойме ад 2 да 8 гадзін на тыдзень. Паміж семінарамі плануецца падтрымліваць сувязь у Telegram-чаце, рабіць дамашнія заданні і ладзіць групавое абмеркаванне асобных праектаў. Праца ў лабараторыі таксама прадугледжвае магчымасць індывідуальных кансультацый з выкладчыкамі і куратарамі. Майстар-класы завершацца анлайн-выставай, якую створаць удзельнікі.