Family Connections – #конкурс фатаграфіі ад EU NEIGHBOURS east
Для каго:#фатографы з Усходняй Еўропы. Калі: шорт-ліст складуць у лютым.
Тэма конкурсу – «сямейныя сувязі». Як сям’я звязвае нас з культурай, традыцыямі і будучыняй? Важнасць і далікатнасць сямейных сувязяў апынуліся ў цэнтры ўвагі з-за абмежаванняў, звязаных з пандэміяй і вайной. На конкурс запрашаюцца фатографы, гатовыя прадставіць серыю з 8-20 фотаздымкаў, якія даследуюць мастацкія, сацыяльныя і, перш за ўсё, асабістыя інтэрпрэтацыі тэмы.
Пераможца з кожнай краіны (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна) атрымае прыз у памеры 1000 EUR.