анлайн #курс па падкастынгу ад Belarus Podcast Hub
Для каго: тыя, хто робіць альбо плануе рабіць падкаст. Калі: сярэдзіна снежня.
Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам у працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя). Курс можа быць цікавы як аматарам падкастаў, так і ўжо сталым стваральнікам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам. Адбудзецца 4 анлайн-сустрэчы.
Перавагу аддаюць кандыдатам, якія: – ужо робяць падкаст – маюць прапрацаваную ідэю падкаста.