“Foreign” – гэта не толькі пра чужаземнае, але і пра аб’екты ды ўмовы, якія здаюцца незнаёмымі. Рэзідэнцыя “Something Foreign”, прысвечана дыялогу і абмену меркаваннямі паміж мастакамі пра першапачатковы чалавечы вопыт. Праграма для міжнародных мастакоў-рэзідэнтаў накіравана на тое, каб прыўнесці ў творчую працу незнаёмыя і нечаканыя ідэі, практыкі, культурныя асаблівасці.
Рэзідэнтам прапаноўваюць: – міжнародны пералёт – пражыванне – пражытачны мінімум – працоўную студыю – тэхнічную падтрымку – арганізацыю перформансу і абмен досведам з запрошанымі артыстамі – дапамогу ў наладжванні сувязяў з мясцовымі творцамі – кансультацыі і дапамогу ў даследаваннях/эксперыментах.