Jardin Rouge ад фонду Montresso – #рэзідэнцыя для творцаў у Маракешы, #Марока
Калі: 1-3 месяцы ў 2023. Для каго:#творцы розных дысцыплін.
Jardin Rouge – сучасная лабараторыя творчасці, мэтай якой з’яўляецца прасоўванне інавацыйных ідэй. У рэзідэнцыі могуць прымаць удзел #мастакі, #скульптары, #фатографы і іншыя творцы мараканскай або замежнай нацыянальнасці. Удзел прадугледжвае распрацоўку і стварэнне мастацкіх прац. У супрацоўніцтве з мастаком фонд сцвярджае мастацкі праект і прадастаўляе неабходныя тэхнічныя, матэрыяльныя і фінансавыя сродкі. Пры згодзе мастакоў частка работ можа быць узгодненай для куплі калекцыянерамі.
Рэзідэнцыя прапаноўвае: – пражыванне – месца для працы.