Свабоду Марыі Калеснікавай! Свабоду ўсім палітычным зняволеным!
Актывісты беларускай дыяспары ў Нямеччыне звярнуліся да канцлера ФРГ з заклікам праявіць актыўнасць і падтрымаць Марыю Калеснікаву канкрэтнымі мерамі:
– доступ да Марыі групы нямецкіх лекараў у прысутнасці амбасадара Нямеччыны; – падтрымка тэрапіі нямецкімі лекарамі; – правы на наведванне для бацькі і адваката; – знаходжанне ў грамадзянскай бальніцы да поўнага выздараўлення Марыі; – вызваленне Марыі і ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі людзей.
Адкрыты ліст апублікаваны на сайце freemaria.de. Цяпер ідзе кампанія па інфармаванні палітыкаў, медыйных і грамадскіх дзеячаў для збору подпісаў.