WHW Akademija 2023 – #праграма для мастакоў-пачаткоўцаў, Загрэб #Харватыя
Для каго:#мастакі-пачаткоўцы. Калі: сакавік – кастрычнік 2023 (анлайн) і травень (афлайн).
Куратарскі калектыў What, How & for Whom/WHW адкрыў набор на эксперыментальную, міждысцыплінарную і бясплатную адукацыйную праграму для мастакоў-пачаткоўцаў. Праграма будзе арыентавана на экасацыяльныя практыкі, мастацкую экалогію і клопат. Удзельнікі будуць даследаваць метадалогіі, распрацаваныя мастакамі і дзеячамі культуры для ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем.
Фармат: – з сакавіка ўдзельнікі працуюць у анлайн-рэжыме – у траўні і кастрычніку збіраюцца афлайн на летнюю школу і заключную выставу.
Праграма прапануе: – стыпендыю 350 EUR/месяц – пражыванне і праезд падчас афлайн-праграмы.