«Дапаможнік па культурных правах» – пампуйце і карыстайцеся!
У супрацы з Дацкім інстытутам культуры Беларускі ПЭН падрыхтаваў пераклад «Дапаможніка па культурных правах». Публікуем яго для вольнага спампоўвання на нашым сайце.
Шмат якім спецыялістам у галінах культуры, асобам, якія прымаюць рашэнні, уладам, актывістам і грамадзянам еўрапейскіх краін Усходняга суседства (КУС) і ўсяго свету не стае базавых ведаў пра культурныя правы. І таму Дацкі інстытут культуры выпусціў «Дапаможнік па культурных правах», каб растлумачыць, што такое культурныя правы і як іх можна выкарыстоўваць з дапамогай падыходу, заснаванага на культурных правах .
Культурныя правы вызначаюцца вельмі шырока: яны ўключаюць права на адукацыю, права на ўдзел у культурным жыцці, права на карыстанне вынікамі навуковага прагрэсу, а таксама правы аўтараў. У гэтым дапаможніку культурныя правы разглядаюцца пераважна ў галіне культуры, а не ў сферы адукацыі або навукі.
Спампаваць дапаможнік
Падтрымаць дзейнасць ПЭНа