Для каго:#мастакі і #дызайнеры, якія цікавяцца робататэхнікай. Калі: март-снежань 2023.
VOJEXT – гэта еўрапейскі праект, мэтай якога з’яўляецца праектаванне, распрацоўка, праверка і дэманстрацыя рабатызаваных сістэм для прамысловасці. У рэзідэнцыі некалькі мэт: прасоўваць мастацкія інавацыі і грамадскае разуменне ўзаемадзеяння чалавека і робата, пры гэтым інтэграваць іх у прамысловую вытворчую робататэхніку. Прапануюць тры напрамкі: робататэхніка ў будаўніцтве, робататэхніка ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і сацыяльная праца.
Рэзідэнцыя забяспечвае: – фінансаванне працы – 30000 EUR – доступ да лабараторый робататэхнікі – настаўніцтва.