На беларуска-польскай мяжы палюе АМАППры перасячэнні беларускай мяжы забіраюць тых, хто вяртаецца ў …

На беларуска-польскай мяжы палюе АМАП

Пры перасячэнні беларускай мяжы забіраюць тых, хто вяртаецца ў Беларусь і браў удзел у акцыях у 20 годзе ці неяк абазначыў сябе каментарамі ў інтэрнэце, паведаміў “Радыё Рацыя” адзін з пасажыраў, які ехаў у аўтобусе 19 снежня:

“Хлопец казаў, што з 2020 года не выязджаў, упершыню едзе ў Беларусь пасля 2020 года. Удзельнічаў у мітынгах і баіцца, што будуць праблемы на мяжы. Вось яны прайшлі пашпартны кантроль, пашпарты не аддаюць, аўтобус стаіць, чакае. Пад’ехаў АМАП, да дзесяці чалавек забралі, звезлі. Навагоднія святы, людзі дадому вяртаюцца.”

Паводле сведкі, уначы 19-га з аўтобуса знялі чалавек з дзесяць. Тое самае адбывалася і ў маршрутках.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну