Інбелкульт 2.0 працягвае падрыхтоўку да Кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі. Сам Кангрэс адбудз…

Інбелкульт 2.0 працягвае падрыхтоўку да Кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі. Сам Кангрэс адбудзецца ў чэрвені, але зараз праходзяць панэлі (фокус-групы) па асобных культурніцкіх сектарах.

Бліжэйшая з іх прысвечаная візуальным мастацтвам і адбудзецца ўжо ў нядзелю!

Калі: 2 красавіка 13:00
Дзе: Galeria Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2, #Варшава, #Польшча.

Запрашаюцца візуальныя і аўдыё-візуальныя #мастакі, #арт#куратары, арганізатары мастацкіх выставак, #галерысты.

На івэнце арганізатары запрашаюць:
⁃ падзяліцца гісторыямі поспеху і расчараванняў у новым культурным і сацыяльным асяроддзі,
⁃ абмеркаваць магчымыя шляхі развіцця беларускіх мастакоў, куратараў і арт-менеджараў за межамі Беларусі.

Мадэратар панэлі – Вольга Кліп, куратар і арт-менеджар. Працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, курыравала карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка, была менеджарам і куратарам галерэі сучаснага мастацтва ў Мінску з 2016 па 2020, з 2013 працуе як незалежны куратар.

Зарэгістравацца