Арганізатары чакаюць працы ў фармаце фота і відэа, якія кідаюць выклік традыцыйным уяўленням аб прыгажосці. Вітаюцца ўсе віды візуальнай эстэтыкі – ад рэалізму да фантазіі, натхнёныя дакументалістыкай і гламурам.
Аўтары-пераможцы атрымаюць: – удзел у выставе фестывалю PhotoVogue 2023 у Мілане – прэзентацыя прац у Vogue – узнагарода 5 000 USD.