Беларуская музычная журналістыка, якая яна ў 2023? – #дыскусія ад Прэс-клуба
Для каго: усе, каго цікавіць #музыка і #журналістыка. Калі: 25 красавіка, 17.00 (па Варшаве) Фармат: анлайн і афлайн.
Пра што пойдзе размова: – ці запатрабаваная музычная тэматыка ў аўдыторыі? – што адбываецца сёння ў такой нішавай тэме? – ці змянілася беларуская музычная журналістыка за апошні час? – што адбываецца з беларускай музыкай пасля 2020 года?
Спікеры: – Марына Савіцкая – журналістка і вядучая праграм радыё «Ўнэт» і радыё «Рацыя», вядучая музычных імпрэз – Павел Свярдлоў – галоўны рэдактар «Еўрарадыё» – Аляксандр Чарнуха – журналіст, аўтар YouTube праекта «Міністэрства сепультуры» і ТГ-канала «Беларуская музыка».