Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ – аўтарскі курс Андрэя Саўчанкі ад Free Belarus Center Для…

Сейбіт Прамовы. Эфектыўны публічны выступ – аўтарскі курс Андрэя Саўчанкі ад Free Belarus Center

Для каго: усе, хто жадае палепшыць навыкі публічных выступаў.
Калі: 6 заняткаў з 4 траўня.

Курс будзе карысны для ўсіх, хто мае патрэбу прэзентаваць сябе і свае ідэі перад публікай: грамадскіх актывістаў і актывістак, бізнэсоўцаў і бізнесвумэнак, псіхолагаў і псіхалагінь, людзей творчых прафесій. Заняткі складаюцца з трох напрамкаў – #трэнінг, тэорыя, практыка.

Аўтар курса Андрэй Саўчанка – дасведчаны тэатральны рэжысёр і актор, трэнер і педагог, дыктар і вядучы. Ён працаваў з «Купалаўцамі», выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, агучваў аўдыёгіды для музеяў Беларусі, вёў канцэрты і фестывалі і гэта далёка не ўсё.

Ддл: 26 красавіка.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #курс #майстар_клас #студыя #публічныя_прасторы #актывісты #акторы