Bellagio Centre прапануе не месца для асабістых разважанняў, а магчымасць прасоўваць канкрэтны праект і наладжваць міждысцыплінарныя і міжкультурныя сувязі з іншымі рэзідэнтамі. Мэта – абмен меркаваннямі паміж лідэрамі з самых розных слаёў грамадства, дысцыплін і геаграфічных рэгіёнаў. Тэмы рэзідэнцыі – «вынаходства капіталізму нанова», «садзейнічанне дабрабыту» і «рашэнне праблемы змены клімату».
Арганізатары прапануюць: – пражыванне і харчаванне – супольнасць з 15 навукоўцаў, мастакоў або практыкаў з усяго свету – магчымасць прывезці з сабой партнёра – фінансаванне паездкі – удзел у міжнароднай сетцы лідэраў цэнтра.