Augmentika запускае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў, #Варшава #Польшча Тэма першаг…

Augmentika запускае серыю воркшопаў па новых тэхналогіях для мастакоў, #Варшава #Польшча

Тэма першага майстар-класа — “Як выкарыстоўваць ChatGPT у арт-практыках”.

Для каго: #творцы / #мастакі, арт-#даследчыкі
Калі: 22 красавіка, 17:00
Дзе: Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

На воркшопе вам раскажуць і пакажуць на практыцы, як выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння #мастацтва, #арт-даследаванняў і прасоўвання сваіх прац. Вы даведаецеся, як генераваць якасны арт-кантэнт і ператварыць ChatGPT ў персанальнага асістэнта без ведання праграмавання і паглыблення ў тэхналогіі.

#воркшоп праводзіць Юлія Красільнікава @yahelavelsnik, даследчыца тэхналогій і сузаснавальніца фонду Augmentika, фаўндарка канала Prompt Comrade.

Для ўдзелу не патрабуюцца веды тэхналогій ці праграмавання. Працоўная мова – руская.
Уваход вольны па рэгістрацыі.

#майстар_клас #AI #тэхналогіі