Для каго: маладыя #мастакі і #творцы сучаснага мастацтва. Калі: 7 верасня – 5 снежня.
ARCUS Studio дазваляе ўдзельнікам праграмы ўступіць у кантакт з сучасным мастацтвам Японіі, засяродзіцца на творчасці і паўзаемадзейнічаць з мясцовай супольнасцю. Дзякуючы падтрымцы каардынатараў і сустрэчам з куратарамі, мастакі могуць даследаваць новыя падыходы ў сваёй практыцы. Рэзідэнцыя надае асаблівую ўвагу менавіта практычным даследаванням і іх прэзентацыі.
Арганізатары прапануюць: – працоўную студыю – пражыванне – праезд – выдаткі на пражыванне і #даследванні – падтрымкe дырэктара і каардынатараў.