Запрашаюць для калектыўнай распрацоўкі перфарматыўных і харэаграфічных інструментаў, якія дапамогуць вынайсці мастацкія практыкі ў адпаведнасці з сацыяльна-палітычнымі ўмовамі. Тэма праграмы – «Як дакрануцца да руху?». Напрыклад, як на практыцы можна увасобіць супраціўленне праз рух? Вынікам стане серыя сумесна распрацаваных мерапрыемстваў і адзін публічны харэаграфічны #перформанс. Kem School адкрыта для людзей з розным узроўнем вопыту.
Праграма на польскай і англійскай мовах. Рэкамендуюць падаваць заяўкі, нават калі вы не ўпэўнены ў моўных навыках.
Праграма прапануе: – поўнае фінансаванне – экскурсіі, кінапраграму, удзел у дадатковых мерапрыемствах.