Як кіраваць арганізацыяй падчас крызісу? – 4 анлайн-воркшопы аб менеджменце арганізацый грамадзянска…

Як кіраваць арганізацыяй падчас крызісу? – 4 анлайн-воркшопы аб менеджменце арганізацый грамадзянскай супольнасці з дэдлайнам

Для каго: #актывісты, #НДА і тыя, хто працуе з грамадзянскімі супольнасцямі.
Калі: 4,5,8 і 10 траўня ў 17.00 (па Мінску).

Падчас майстар-класаў вы даведаецеся:
– як ацаніць рызыкі і як рэагаваць на іх
– як зразумець, на якім этапе жыццёвага цыкла знаходзіцца арганізацыя і якія крызісы яе чакаюць
– якія стылі лідэрства працуюць у часы крызіса і як стаць эфектыўным лідэрам у перыяд перамен
– што дапамагае камандзе не выгараць, як падтрымаць супрацоўнікаў і валанцёраў
– як спланаваць дзеянні арганізацыі, каб перажыць крызіс з мінімальнымі стратамі.

Тэмы заняткаў:
– ацэнка і кіраванне рызыкамі
– крызісы на розных этапах жыцця арганізацыі і як з імі спраўляцца
– лідэрства падчас крызісу
– як падтрымаць каманду арганізацыі падчас крызісу.

Зарэгістравацца можна і на адзін занятак.

Ддл: 2 траўня.
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты