Блогеру Цыгановічу дадалі яшчэ год калоніі. Ён ужо адбывае пакаранне — 15 гадоў зняволення.Уладзімір…

Блогеру Цыгановічу дадалі яшчэ год калоніі. Ён ужо адбывае пакаранне — 15 гадоў зняволення.

Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) прысудзілі год пазбаўлення волі за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Цыгановіч ужо адбывае пакаранне ў турме ў Магілёве. Ён быў асуджаны па “справе Ціханоўскага” – тады яму прысудзілі 15 год калоніі.