Як паступіць у нямецкую ВНУ (і навошта) – анлайн-#майстар_клас у межах Artists in talk
Для каго: тыя, хто разглядае навучанне ў нямецкіх ВНУ. Калі: 10 траўня, 19.00 (па Берліну).
Artists in talk – пляцоўка для дыскусій, дэбатаў і прапаноў. Першы воркшоп прысвечаны адукацыі ў нямецкіх універсітэтах. Праграма семінара дапаможа вызначыць сваю матывацыю, месца для вучобы, засяродзіцца на дакументах і моўных праблемах. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі могуць задаць пытанні. Відэа семінара будзе запісана, магчыма ананімны ўдзел.
Лектарка – Віка Біран, беларуская актывістка і журналістка.