Праект пра жаночае пісьмо на мяжы мастацкага і публіцыстычнага. Асноўная мова праекта – беларуская, але прымаюць тэксты і на рускай мове. Каб прапанаваць тэкст, дастаткова даслаць яго (да 15000 знакаў з прабеламі) разам з біяграфічнымі звесткамі.
Праект мінскага квір-фем сяброўства «тэндэр на гендэр». Яно аб’ядноўвае дзяўчын, жанчын, транс- і небінарных людзей, якім важны каштоўнасці роўнасці, справядлівасці і разнастайнасці. Прымаюць прозу (не больш за 10 000 знакаў без прабелаў) і паэтычныя #тэксты (не больш за 3 ад аўтар_кі).