Падчас рэзідэнцыі плануюцца сустрэчы з творцамі, каб дапамагчы куратар(к)ам усталяваць кантакты з мастакамі Аўстрыі.
Прыняць удзел могуць тыя #куратары, якія ўжо арганізоўвалі выставы і плануюць зрабіць яшчэ адну з аўстрыйскім творцам (ці некалькімі).
Арганізатары прапануюць: – дапамогу ў выбары мастакоў, куратараў і ўстаноў, якія маюць дачыненне да прапанаванага праекту – дапамогу ў арганізацыі сустрэч, наведванні майстэрняў мастакоў, мастацкіх калекцый, экскурсій і г.д. – пакрыццё выдаткаў на пражыванне і праезд – суткавыя.