Ідэя стыпендыі палягае ў тым, каб даследваць архіўныя рэсурсы аднайменнага штогадовага фестываля, які дасюль праходзіць ад 1968 года. Падчас праграмы неабходна падрыхтаваць працу для публікацыі на сайце. Працэс і вынікі можна абмяркоўваць з каардынатарам.
Тэматыка працы: – мастацтва ў публічнай прасторы – палітыка #медыя і тэхналогій у мастацтве – гісторыя сучаснага куратарства ў выяўленчым мастацтве, перформансе і тэатры культурная палітыка пасляваеннай Аўстрыі – #мастацтва і палітыка ў Аўстрыі і Цэнтральнай Еўропе з 1960-х гадоў да нашых дзён.