Шукаюць каардынатара/ку для рэалізацыі праекта «Мінск Форум Працэс 2023». Праца ў значнай ступені будзе праходзіць у «хатнім офісе», часткова ў Вільні, Варшаве, Брусэлі і Берліне. Аб’ём пазіцыі можа змяняцца з цягам часу (поўны, палова, ¾) і адпаведна ўзгадняецца загадзя.
Патрабуецца: – досвед арганізацыі праектаў – веданне сітуацыі ва Усходняй Еўропе – добрае веданне нямецкай/англійскай, рускай/беларускай мовы – моцная міжкультурная кампетэнтнасць – навыкі вырашаць сітуацыі, якія патрабуюць крэатыўнасці і гнуткасці – гатоўнасць да кароткатэрміновага знаходжання за мяжой – доступ да ўласнага камп’ютара/інтэрнэту (па дамоўленасці можа быць прадастаўлены ноўтбук).