#вакансія каардынатара/кі праекта ў Нямецка-беларускае таварыстваДля каго: #культменеджары, #прадзюс…

#вакансія каардынатара/кі праекта ў Нямецка-беларускае таварыства

Для каго: #культменеджары, #прадзюсары, #куратары.
Калі: да снежня.

Шукаюць каардынатара/ку для рэалізацыі праекта «Мінск Форум Працэс 2023». Праца ў значнай ступені будзе праходзіць у «хатнім офісе», часткова ў Вільні, Варшаве, Брусэлі і Берліне. Аб’ём пазіцыі можа змяняцца з цягам часу (поўны, палова, ¾) і адпаведна ўзгадняецца загадзя.

Патрабуецца:
– досвед арганізацыі праектаў
– веданне сітуацыі ва Усходняй Еўропе
– добрае веданне нямецкай/англійскай, рускай/беларускай мовы
– моцная міжкультурная кампетэнтнасць
– навыкі вырашаць сітуацыі, якія патрабуюць крэатыўнасці і гнуткасці
– гатоўнасць да кароткатэрміновага знаходжання за мяжой
– доступ да ўласнага камп’ютара/інтэрнэту (па дамоўленасці можа быць прадастаўлены ноўтбук).

Ддл: ASAP (як мага хутчэй).
Дасылаць рэзюмэ на [email protected].

#грамадскія_праекты #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты