The Innovation Center of MOME – #стыпендыя для даследчыкаў лічбавых тэхналогій у мастацтве, #Будапешт#Венгрыя
Для каго:#даследчыкі-магістры, якія маюць вопыт у праграмаванні і/або імерсіўных тэхналогіях. Калі: верасень 2023 – верасень 2024.
Інавацыйны цэнтр MOME шукае даследчыкаў, якіх цікавяць міждысцыплінарн падыход, інтэрактыўныя тэхналогіі, дызайн і дабрабыт. Чакаецца, што стыпендыят падрыхтуе як мінімум дзве даследчыя працы для прэзентацыі на канферэнцыях і/або для публікацыі ў рэцэнзаваным часопісе. У сваём праекце даследчык павінен шукаць практычныя рашэнні выяўленых ім праблем.
Арганізатары прапануюць: – праезд – доступ да майстэрні і тэхнічнага абсталявання – стыпендыю (у залежнасці ад кваліфікацыі) – магчымае пакрыццё выдаткаў на абсталяванне і матэрыялы.