Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 месяцы ў 2023-2025.
Запрашаюць пазнаваць космас праз мастацтва. Каманда Strong у Інстытуце Нільса Бора (NBI) – даследчая група, якая працуе над тэмамі гравітацыі, чорных дзірак і гравітацыйных хваляў. Праекты могуць прымаць розныя формы: літаратурныя творы, перформансы, творы мастацтва або інсталяцыі, якія даследуюць тэматыку чорных дзірак, гравітацыйных хваляў і паняцце часу.
Арганізатары прапануюць: – транспартныя выдаткі – выдаткі на пражыванне – стыпендыю (па ўзгадненні) – куратарскую падтрымку.