Landecker Democracy – #стыпендыя па падтрымцы дэмакратычных праектаў
Для каго: сталыя #актывісты, #творцы і лідары, якія знаходзяцца ў ЕС. Калі: 2023-2024.
Праграма дапамагае фінансаваць праекты, якія звязаныя з тэмай «Дэмакратыя і палітыка памяці». Падчас праграмы кожны стыпендыят мусіць стварыць новы праект ці пашырыць існуючы. Усе праекты павінны ўмацоўваць дэмакратыю. Місія Landecker Democracy Fellowship – аб’яднаць шырокае кола таленавітых людзей з розных абласцей і з розным досведам.
Вольнае валоданне англійскай мовай не з’яўляецца абавязковым для падачы заяўкі на стыпендыю. Аднак ўсе навучанне і камунікацыя будуць весціся на англійскай мове.
Стыпендыятам прапануюць: – 15 000 EUR – практычнае навучанне – падтрымку ад сеткі Humanity in Action.