Chimera – гэта віртуальная выставачная платформа і #арт-агенцтва. Місія – аб’ядноўваць супольнасці, ствараць магчымасці для развіцця і пашыраць аўдыторыю вэб-#мастацтва і лічбавай культуры. Запрашаюць пачаткоўцаў і дасведчаных пісьменнікаў даслаць мастацкія тэксты ці #даследванні, звязаныя з лічбавым мастацтвам.
Фарматы, якія можна прапаноўваць: – інтэрв’ю – эсэ ці даследаванні – мастацкую крытыку і аналіз – флэш-белетрыстыку – лічбавую паэзію: 3D/#відэа/інтэрактыў/код/гіпертэкст – эксперыментальныя і гонза публікацыі – канцэптуальныя і паштовыя публікацыі – і іншае.