Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг для грамадзянскіх ініцыятываў
Для каго: ініцыятывы, суполкі, #актывісты ўнутры Беларусі і за яе межамі.
BYSOLпрымае заяўкі на міні-грантынг з мэтай падтрымкі праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.
Бюджэт падтрымкі: Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку 10 праектам на агульную суму 50 000 EUR, якія будуць размеркаваныя на групы: – Мікра-#грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 1000€ да 3000€. – Міні-грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 3000€ да 7000€.