Як стварыць мурал? – анлайн-#курс па стварэнні ўстойлівых праектаў у гарадской прасторы
Для каго: маладыя #мастакі і #арт-менеджары. Калі: 1-14 жніўня па панядзелках і серадах, 19.00 па Мінску.
Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хвілін. Праграма прадугледжвае дыскусіі з Дзімам Каштальянам, Сяргеем Русаком, Vadik Fin і Hutka Smachna. Будзе магчымасць паказаць свае праекты, эскізы, ідэі спікерам і ўдзельнікам і атрымаць адваротную сувязь.
Праграма курса: – Што такое #плэйсмэйкінг і як стварыць устойлівы праект у гарадской прасторы – Сацыяльная роля стрыт-арту на прыкладзе Бразіліі і Беларусі – Як рэалізаваць мурал у горадзе – Фандрайзінг: як знайсці грошы на мурал ці іншы праект. Гл. поўную праграму ў форме рэгістрацыі.