Турынскі культурны цэнтр officine CAOS шукае маладых артыстаў, якія працуюць у галіне сучаснага тэатра і танца, перформансу ці мультымедыйнага мастацтва. Адабраныя праекты будуць прэзентаваныя падчас сезона выканальніцкага мастацтва DIFFERENTI SENSAZIONI 2023/2024. Асабліва цікавяць міждысцыплінарныя працы працягласцю да 40 хвілін.
Арганізатары прапануюць: – прастору для вытворчасці – тэхнічнае абсталяванне і падтрымку – пражыванне – грант 1100 EUR – PR у друкаваных выданнях, інтэрнэце і г.д.