Грамадзянская супольнасць і дэмакратыя – адукацыйны анлайн-#курс ад Цэнтра канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ
Для каго:#актывісты і ўсе зацікаўленыя. Калі: 31 ліпеня – 4 жніўня
Запрашаюць прыняць удзел у праграме Summer University, якая прысвечана грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі. Курс праводзіцца ў партнёрстве з Цэнтрам новых ідэй і моладзевым саветам «РАДА».
Курс разглядае наступныя пытанні: – што такое беларуская грамадзянская супольнасць – як звязаныя правы чалавека і дэмакратыя – што чакае Беларусь наперадзе.
Спікеры праграмы – эксперты з міжнародных і беларускіх арганізацый. Пасля Summer University у ўдзельнікаў будзе магчымасць пачаць супрацу з выбітнымі беларускімі арганізацыямі.